Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы.

Дата: 1 марта 2020 в 22:43
207 просмотров

Гукі мовы роднай, наскай
  Перапоўняць сэрца ласкай.
  Дык шануй святыя словы
Беларускай звонкай мовы!

                                                                                       Гукі мовы роднай, наскай
                                                             Перапоўняць сэрца ласкай.
                                                         Дык шануй святыя словы
                                                           Беларускай звонкай мовы!

Р. Барадулін.

    21.02.2020 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад № 24  г.Брэста” адбыліся мерапрыемства з нагоды  Дня роднай мовы.  Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы.

     У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе супрацоўнікі і бацькі размаўлялі з выхаванцамі на беларускай мове.  Ў ранку бацькоў з выхаванцамі  сустракалі працаўнікі ўстановы і віталі ласкавым “Добрай раніцы”, прапанавалі запісаць свае любімае слова на  беларускай мове. На працягу ўсяго дня ва ўстанове гучалі беларускія народныя песні, сучасная папулярная музыка.  Прайшоў  конкурс чытачоў  “ Каб мова родная гучала”, да якой далучыліся дарослыя. Асноўная мэта - стымуляванне цiкавасцi дашкольнiкаў да беларускамоўнай лiтаратуры. Разам пачытаць i паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова! I адчуць радасць таго, што мы аддаем данiну павагі  i любві  нашым бацькам, дзядулям i бабулям, нашым далёкiм продкам  - стваральнiкам прыгожай спеўнай мовы - i разам з тым, робiм крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вiрлiвым свеце, твар. У выкананнi выхаванцаў прагучалi вершы, Я.Коласа, Н.Гiлевiча, I.Муравейкi, К.Жука, В.Вярбы i iншых аўтараў.

    Дзень  роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы — беларусы, а нашая родная мова — беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас ўсё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.